Лукашэнка ўзнагародзіў медалём дэпутатку, якая распрацоўвала дэкрэт аб «дармаедах»
Кіраўнік краіны 27 лістапада падпісаў указ аб узнагароджванні дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Тамары Красоўскай медалём «За працоўныя заслугі». Красоўская з’ўляецца старшынёй пастаяннай камісіі парламента па працы і сацыяльных пытаннях.
Тамара Красоўская. Фота mlyn.by.
Красоўская абраная па Барысаўскай сельскай акрузе, была кіраўніцай справамі Барысаўскага райвыканкама. У Палаце прадстаўнікоў Красоўская адказвала за распрацоўку Дэкрэту №1 «Аб садзейнічанні занятасці», таго самага, які атрымаў у народзе назву «дэкрэт аб дармаедах».
«Чым мы пакараем? Хіба праца — гэта пакаранне? У дэкрэце няма ні адной каральнай меры. Усё накіравана толькі на садзейнічанне і павышэнне матывацыі чалавека да легальнай працы», — адзначала Красоўская.