БЕЛ Ł РУС

Карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму прад'яўлена абвінавачванне па «справе БелТА»

8.11.2018 / 18:24

Карэспандэнту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму Следчы камітэт прад'явіў абвінавачванне па «справе БелТА». Спадар Быкоўскі мусіць сплаціць кампенсацыю за страты, нанесеныя БелТА.

Матэрыяльныя страты БелТА, па меркаванні следчых, крыху перавысілі 4 000 рублёў.

Паўлюк Быкоўскі кажа, што прызнае сваю віну і мае намер сплаціць гэтыя грошы.

«Я адразу абіраў такі варыянт паводзінаў, гэта — мая тактыка. Натуральна, я нікога не схіляю да такіх рашэнняў», — патлумачыў вядомы журналіст і медыяэксперт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула