БЕЛ Ł РУС

Кабякоў: Ня будзе МВФ нам дыктаваць

28.11.2008 / 13:46

Nashaniva.com

«Мы робім тое, што патрэбна для інтарэсаў нашай краіны. Калі гэта супадае з пазыцыяй экспэртаў МВФ, гэта добра», — сказаў віцэ-прэм'ер Беларусі.

Віцэ‑прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў, выступаючы сёньня на сумесным паседжаньня абедзьвюх палат нацыянальнага cходу, паведаміў, што перамовы з МВФ наконт атрыманьня крэдыту працягваюцца.

«Мы робім тое, што патрэбна для інтарэсаў нашай краіны. Калі гэта супадае з пазыцыяй экспэртаў МВФ, гэта добра. Але дыктаваць нам што‑небудзь і прымушаць рабіць тое, што не адпавядае інтарэсам нашай краіны, мы не дазволім».

Адказваючы пра пытаньне пра пэрспэктывы падпісаньня дамовы наконт кошту расейскага газу, Кабякоў адзначыў што цяпер цэны на нафту і газ у сьвеце ўпалі і гэта павінна стаць прадметам перамоваў.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула