БЕЛ Ł РУС

У Бешанковіцкім раёне п'яны бяспраўнік на «Жыгулях» пратараніў грузавік ФОТА

24.10.2018 / 14:46

Nashaniva.com

Фота ДАІ

У Бешанковіцкім раёне п'яны бяспраўнік не саступіў дарогу і ўрэзаўся у грузавік, паведаміў БелТА інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды Аляксандр Цевялёў.

Аварыя адбылася 23 кастрычніка ў 16.25. П'яны кіроўца ВАЗ-2101 рухаўся па другаснай дарозе Сянно — Бешанковічы —Ушачы і пры скрыжаванні з галоўнай Мінск — Віцебск не саступіў дарогу ГАЗ-А22R23.

У выніку легкавік на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў грузавую машыну. У выніку ДТЗ пасажыра і кіроўцу ВАЗ-2101 шпіталізавалі. Кіроўца ГАЗ не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула