БЕЛ Ł РУС

У мінскай краме мужчына патрабаваў нарэзаць яму лімон, пагражаючы прадаўцу пісталетам ВІДЭА

24.10.2018 / 14:10

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся ў адной з мінскіх крамаў 20 кастрычніка.

Як паведамляе Следчы камітэт, 31-гадовы пакупнік запатрабаваў у прадавачкі нарэзаць яму раней набыты лімон. Тая патлумачыла, што пакуль занятая. Тады хуліган дастаў пнеўматычны пісталет і стаў пагражаць жанчыне.

Пра здарэнне яна паведаміла ахове крамы. Неўзабаве міліцыянты затрымалі мужчыну. Ён быў нецвярозы.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па артыкуле «Хуліганства, здзейсненае з пагрозай прымянення зброі» (ч.3 арт.339 КК). Ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула