БЕЛ Ł РУС

Пасля аварыі з маршруткай на гродзенскай трасе давядзецца ехаць 70 км/г ці нават 50 км/г, як патрабуюць знакі

24.10.2018 / 09:34

Nashaniva.com

ДАІ Гродзеншчыны папярэдзіла, што будзе з 24 да 26 кастрычніка масіравана адпрацоўваць аўтамабільныя трасы вобласці.

Найбольш пільная ўвага будзе нададзена тым месцам трасы М6 Мінск — Гродна, дзе праводзяцца дарожныя работы.

Асаблівасць сітуацыі ў тым, што траса М6 у пачатку лістапада мае адкрыцца пасля рэканструкцыі. Таму ў гэтыя дні рамонтныя працы працягваюцца ледзь не па ўсёй дарозе. У такіх месцах стаяць часовыя знакі аб абмежаванні хуткасці да 70 км/г ці нават да 50 км/г.

Чытайце: Пад Валожынам маршрутка ўрэзалася ў бетонныя блокі: 2 чалавекі загінулі, 14 у бальніцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула