БЕЛ Ł РУС

У панядзелак у «Акадэмкнізе» — аўтограф-сесія «Нашай гісторыі» №3 і сустрэча з топавымі аўтарамі

20.10.2018 / 13:55

Рэд. 

Запрашаем набыць свежы нумар, задаць пытанні аўтарам і мастакам, абмеркаваць выданне з рэдакцыяй і падзяліцца прапановамі.

У №3 «Нашай гісторыі»:

Фота Волі Афіцэравай. 

— Як жыла эліта БССР: біяграфія Івана Шамякіна — партрэт эпохі.

— Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду», расказвае гісторык Віталь Чырвінскі.

— Галендры: яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні.

— На магіле маскоўскіх стральцоў: Аляксей Бацюкоў знайшоў сляды магілёўскага паўстання 1661 года.

— Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў.

— «Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў.

— Пінхас Малевіч — футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула.

— Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў — пра іх расказвае гісторык Павел Булаты.

— Нечаканае: як нашы продкі разводзілі баявых журавоў.

— Чаму ў Азербайджане дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі дэмакратыя? Прычыны не толькі ў нафце…

А таксама страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 90-х. І два новыя коміксы: «Францыск. Ліхія 1490-я» і «Трафеі з-пад Кірхгольма», апошні — аўтарства Алеся Кіркевіча.

Ды многае іншае: 100 старонак захапляльных тэкстаў і знаходак у новым нумары выдання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула