БЕЛ Ł РУС

Прыбіральшчыца ў Мінску знайшла ў сметніцы 5400 даляраў

18.10.2018 / 13:26

Nashaniva.com

У Мінску прыбіральшчыца гаражнага кааператыва знайшла ў кантэйнеры для смецця 5 400 даляраў, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС сталіцы Вольга Міхаленя.

Жанчына прыбіралася ў гаражным кааператыве «Малінаўка». «Збіраючы смецце, яна ўбачыла пачак. Прыбіральшчыца стала пытацца ва ўладальнікаў гаражоў, не гублялі яны грошы. І пасля таго як гаспадар не быў знойдзены, звярнулася ў міліцыю з просьбай знайсці ўладальніка і перадаць яму грошы», - распавяла Вольга Міхаленя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула