БЕЛ Ł РУС

Берасцеец прадаў машыну за $10 тысяч. За разлік у валюце ў яго канфіскавалі грошы, а ў купца — аўтамабіль

3.10.2018 / 16:45

УШ

Брэсцкае ДАІ нагадала, што разлікі ў нашай краіне праводзяцца толькі ў рублях. Інакш могуць быць праблемы.

Так, берасцеец, які прадаваў свой «Фальксваген-Джэту» застаўся і без машыны, і без грошай. Мужчына ацаніў сваё аўто ў 20 тысяч рублёў. Але ад пакупніка прыняў валюту — 10 тысяч даляраў. У выніку ў мужчыны канфіскавалі ўсю атрыманую за машыну суму.

Пацярпеў і пакупнік. Мужчына застаўся без аўто — яго канфіскавалі. Акрамя таго, пакупніку яшчэ і далі штраф у 50 базавых (1225 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула