БЕЛ Ł РУС

Афіцыйных запытаў у МЗС пра перанос перамоваў наконт Украіны не паступала

27.09.2018 / 11:57

Афіцыйных запытаў у Міністэрства замежных спраў Беларусі аб пераносе перамоўнай пляцоўкі па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне з Мінска не паступала. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

«Афіцыйна нічога падобнага ад украінскага боку да нас не паступала. А заявы асобных асоб МЗС каментаваць не мае намеру, хай яны застануцца на іх сумленні, — сказаў Анатоль Глаз. - Для нас галоўнае, каб ва Украіне, у нашай краіне-суседцы, з якой у нас самыя цесныя разнапланавыя сувязі, хутчэй быў мір».

Раней у шэрагу СМІ прагучала інфармацыя, што першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Украіны, прадстаўнік Кіева ў гуманітарнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны Ірына Герашчанка падтрымала ідэю аб пераносе перамоваў з Мінска. З такой жа прапановай выступіў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка.

«У нас няма інфармацыі пра дасягнутыя дамоўленасці і кампрамісы, пра якія ідзе гаворка», - дадаў прэс-сакратар беларускага МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула