БЕЛ Ł РУС

Дапкюнас: Аўтарытэт краіны фармуецца ў тым ліку праз дзеянні суайчыннікаў за мяжой

20.09.2018 / 11:25

Супрацоўніцтва Беларусі з суайчыннікамі за мяжой — гэта не дзяжурны працэс. Пра гэта намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас заявіў журналістам перад чацвёртым пасяджэннем Кансультатыўнай рады савета па справах беларусаў замежжа.

«Працэс (супрацоўніцтва Беларусі з суайчыннікамі, якія пражываюць за мяжой) працягваецца. І працэс гэты не дзяжурны, не дэкаратыўны», - падкрэсліў Андрэй Дапкюнас. Ён адзначыў, што ў Беларусі ёсць разуменне таго, што вобраз краіны, яе аўтарытэт фармуецца намаганнямі не толькі дзяржаўных устаноў, але і праз дзеянні, рух душы простых людзей: грамадзян Беларусі і тых, хто апынуўся за яе межамі.

«Шчасце, дабрабыт маюць прыземлены, празаічны, дакладней, эканамічны падмурак: экспарт, пашырэнне дзелавых магчымасцяў краіны», - сказаў намеснік міністра. Пры гэтым не кожны член савета - прадстаўнік бізнес-супольнасці. І таму не заўсёды напрамую, а часта ўскосна - добразычлівым словам, пазітыўным водгукам аб краіне - можа паўплываць на эканамічныя рашэнні ў іншых дзяржавах.

У чацвёртым пасяджэнні Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа прымаюць удзел члены рады з 18 краін, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных устаноў Беларусі, грамадскіх аб'яднанняў.

Кансультатыўная рада па справах беларусаў замежжа была заснавана ў 2015 годзе ў адпаведнасці з законам «Аб беларусах замежжа». Згодна з гэтым дакументам на Міністэрства замежных спраў ускладзены функцыі каардынатара развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула