БЕЛ Ł РУС

Традыцыйны Талькаўскі фэст сёлета пройдзе 7 кастрычніка

20.09.2018 / 10:27

Nashaniva.com

Паважаныя сябры! Запрашаем да нас на свята паэзіі, народнай і бардаўскай музыкі ў нядзелю, 7 кастрычніка.

Талькаўскі фэст — свята паэзіі, народнай і бардаўскай музыкі — праходзіць з 2002 года ў мястэчку Талька. Ад 2007 года сустрэча адбываецца толькі на прыродзе — Коласавай паляне, што знаходзіцца ў лесе за Таллю. 

На наша свята мы запрашаем бардаў, паэтаў, усіх, хто любіць беларускую музыку, паэзію, танцы.

Збіраемся ля Талькаўскага клуба ў 12 гадзін. Дабрацца можна электрычкай на Асіповічы, Жлобін, Бабруйск да станцыі Талька.

Пытанні па тэлефоне 80293779959 ці на электронную пошту n.illinich@gmail.com.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула