БЕЛ Ł РУС

Берасцеец знайшоў дачку ў Расіі праз 35 гадоў

5.09.2018 / 09:14

Nashaniva.com

ДНК-экспертыза дапамагла жыхару Брэста знайсці ў Расіі дарослую дачку, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Сівіцкая.

Да экспертаў з просьбай правесці тэст на вызначэнне бацькоўства звярнуўся 64-гадовы мужчына.

У 1980-х ён праходзіў інтэрнатуру ў адным з расійскіх рэгіёнаў, сустракаўся там з дзяўчынай. Праз два гады маладому чалавеку прыйшлося вярнуцца ў Беларусь, кантакты абарваліся. Праз 35 гадоў берасцеец выпадкова сустрэў калегу, з якім працаваў у маладосці. Ад прыяцеля ён даведаўся, што ў Расіі ў яго можа быць дарослая дачка. Пацвердзіць здагадкі ў былой каханай было немагчыма, паколькі пяць гадоў таму яна памерла.

Калега дапамог беларусу выйсці на сувязь з меркаванай дачкой. Каб даведацца, ці сапраўды ён яе бацька, жанчына пераадолела некалькі тысяч кіламетраў. Вынікі ДНК-экспертызы аказаліся станоўчымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула