БЕЛ Ł РУС

Трэці за паўтара года. Прызначаны новы начальнік упраўлення спажывецкага рынка Мінгарвыканкама

20.08.2018 / 10:32

Фота з «Аднакласнікаў»

Прызначаны новы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, паведамляе «Мінск-Навіны». Два папярэднія кіраўнікі ГУСР знаходзяцца пад вартай.

Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама курыруе гандаль і грамадскае харчаванне ў сталіцы.

Новым начальнікам ГУСР з 20 жніўня з'яўляецца Андрэй Улезла. Да гэтага ён займаў пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Белбакалея», якая займаецца аптовым гандлем. Мае дзве вышэйшыя адукацыі - скончыў гомельскі універсітэт спажыўкааперацыі і акадэмію кіравання.

Андрэй Улезла — ужо трэці начальнік ГУСР за мінулыя паўтара года. Два былыя знаходзяцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула