БЕЛ Ł РУС

Колькасць людзей, што загінулі ў выніку абвалу моста ў Генуі, узрасла да 35

14.08.2018 / 19:24

Nashaniva.com

Колькасць загінуўшых у выніку абвалу аўтамабільнага моста ў Генуі ўзрасла да 35.

Сярод загінуўшых знайшлі цела аднаго дзіцяці. Таксама паведамляецца, што ратавальнікі знайшлі жывымі ўжо 14 пацярпелых, пяць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцу.

У момант разбурэння моста па ім перамяшчаліся 30 легкавых аўтамабіляў і тры грузавікі.

Пошукавая аперацыя працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула