БЕЛ Ł РУС

На трасе Мінск — Брэст два аўто падбілі жанчыну, яна памерла

7.08.2018 / 10:30

Nashaniva.com

У Стаўбцоўскім раёне 6 жніўня каля 23:20 на 272 км трасы Брэст — Мінск — мяжа РФ каля вёскі Залужжа 44-гадовы мінчук, кіруючы «Нісан Альмера», збіў 39-гадовую жыхарку Стаўбцоўскага раёна, якая знаходзілася на праезнай частцы. Следам на яе наехаў 28-гадовы жыхар Мінскага раёна на «Рэно Меган», паведамляе сайт УВД Мінаблвыканкама.

Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла на месцы здарэння.

Участак дарогі асветлены не быў, флікераў жанчына не мела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула