50 тысяч чалавек сабралася на «Рок за Баброў». Ушанавалі Кулінковіча, спяваў Міхалок, узнялі нацыянальныя сцягі ФОТА
Каля 50 тысяч чалавек сабралася пад Мінскам на аэрадроме Баравая на музычны фестываль «Рок за Баброў».
У сваім выступе Сяргей Міхалок ушанаваў памяць Аляксандра Кулінковіча і выканаў песню «Заапарк» Ягора Летава.
Падчас выканання «Воінаў свету» людзі ўзнялі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.
Гэта ўжо 11-ы фестываль «Рок за баброў». Колькасць наведнікаў, як паведамлялі арганізатары, вырасла проці мінулага года ўдвая.