На «Тур дэ Франс» экстрэмал пераскочыў пелетон на ровары ВІДЭА
Невядомы экстрэмал пераскочыў на ровары пелетон на 10-м этапе «Тур дэ Франс».
Гэта здарылася за 95 кіламетраў да фінішу этапа.
Спартсмен выехаў з узвышша і праляцеў проста над трасай і ўдзельнікамі «Тур дэ Франс», пасля чаго паспяхова прызямліўся.