КДБ затрымаў за хабар намесніка міністра аховы здароўя Ласіцкага
КДБ затрымаў за хабар намесніка міністра аховы здароўя Ігара Ласіцкага. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, перадае БелТА.
Паведамляецца, што сумы хабараў вар'іраваліся ад $2,5 тысячы да $10 тысяч.
Сярод затрыманых таксама генеральны дырэктар прадпрыемства «Белфармацыя» Вячаслаў Гніцій і дырэктар ААТ «Экзон» Валерый Васкевіч.