БЕЛ Ł РУС

Марадона хоча набыць у брэсцкае «Дынама» футбаліста за 40 мільёнаў еўра, а таксама зноў трэніраваць зборную Аргенціны

3.07.2018 / 17:02

Nashaniva.com

Старшыня праўлення брэсцкага «Дынама» Дыега Марадона паведаміў аб тым, што хацеў бы набыць для беларускай каманды 22-гадовага мексіканскага паўабаронцу ПСВ Ірвінга Ласана.

«Мне вельмі спадабалася яго гульня. Я б узяў яго ў каманду, але ўсё залежыць ад бюджэту. Але няма праблем, гэта можна абмяркоўваць», — сказаў Марадона ў рамках сваёй праграмы на Telesurtv, паведамляе Onefootball.com.

Паведамляецца, што да Ласана праяўляюць цікавасць «Арсенал», «Барселона» і «Ювентус».

Таксама Дыега Марадона заявіў аб тым, што гатовы бясплатна ўзначаліць зборную Аргенціны. Словы 57-гадовага ветэрана перадае Reuters Brazil.

«Так, я б зрабіў гэта бясплатна», — заявіў Марадона, адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, ці гатовы ён вярнуцца ў зборную Аргенціны ў якасці трэнера.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула