БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ў аграхолдынгу «Купалаўскім»: Старанна падбірайце кіраўнікоў

22.06.2018 / 11:23

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Шклоўскім раёне, наведваючы арганізацыі, якія ўваходзяць у структуру холдынгу, піша БелТА.

«Мэта адна — эфектыўная вытворчасць. У адваротным выпадку вы не выжывеце. Справа нават не ў тым, каб выжыць: мы сёння ўжо ўперліся ў нейкую няпэўнасць у сельскай гаспадарцы. Стаіць пытанне, як жыць далей, як рухацца далей, каб забяспечыць эфектыўную вытворчасць і выстаяць у канкурэнцыі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што ў свой час аналагічным этапам для сельгасвытворчасцяў Беларусі было стварэнне прадпрыемстваў накшталт ААТ «Александрыйскае». «З'явілася такая гаспадарка, што далей? Гэта сур'ёзнае пытанне, і тут, у «Купалаўскім», праваліць гэты праект мы не можам. Таму старанна падбірайце кіраўнікоў», — сказаў беларускі кіраўнік

Сёння аграхолдынг узначальвае Аляксандр Харашкевіч, які змяніў на гэтай пасадзе Дзмітрыя Васілеўскага, якога знайшлі павешаным 31 сакавіка ў лесе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула