БЕЛ Ł РУС

У Жлобінскім раёне адбойнік прабіў аўтамабіль ФОТА

22.06.2018 / 10:34

Nashaniva.com

112.by

Пра здарэнне, што адбылося на трасе М-5, 210 кіламетр, у раёне вёскі Беліца, стала вядома сёння ноччу ў 02:27, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што вадзіцель «Форда Сіера» 1987 года выпуску не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў металічную агароджу дарогі (адбойнік).

Пасажыр 1991 года нараджэння пакінуў аўтамабіль самастойна яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС, а 30-гадовы кіроўца быў дэблакаваны. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, пералом і ірваныя раны правага сцягна, пералом правага пляча, мужчына шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула