БЕЛ Ł РУС

Упершыню за шэсць гадоў беларускія гандбалісты не змаглі прабіцца на топ-турнір

13.06.2018 / 23:10

Nashaniva.com

APA/GEORG HOCHMUTH / GEORG HOCHMUTH

Каб выйсці на ЧС па гандболе, беларусам трэба было ў плэй-оф перамагчы Аўстрыю. У нядзелю ў Мінску была зафікскавана нічыя, а сёння беларусы прайгралі 26:31.

І гэта пры тым, што першы тайм выйгралі з розніцай у тры мячы (16:13)! Але другі тайм стаў катастрофай.

Упершыню з 2012 г. беларуская мужчынская гандбольная зборная не змагла прабіцца на топ-турнір.

На ЧС беларусы гулялі ў 2013, 2015 і 2017 гг., на ЧЕ ў 2014, 2016 і 2018 гг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула