БЕЛ Ł РУС

Паркоўка ў мінскім аэрапорце даражэе ўдвая

13.06.2018 / 12:36

БЮ

З 15 чэрвеня доўгатэрміновая ахоўваемая стаянка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» падаражае ўдвая.

Калі раней стаянка на суткі каштавала 6 рублёў, то цяпер цана ўзрасце да 12 рублёў. Стаянка на тыдзень даражэе з 30 да 60 рублёў.

Гаворка вядзецца пра буйную стаянку, якая знаходзіцца справа ад заезду ў аэрапорт. У летнія месяцы, калі з Мінска вылятала шмат турыстаў, яна стаяла перапоўненай, заехаць на яе часцяком было немагчыма.

Разам з тым злева ад аэрапорта застаецца бясплатная неахоўваемая стаянка.

Чытайце таксама: Аэрапорт не будзе падвышаць цэны на аўтастаянку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула