БЕЛ Ł РУС

Кім пагуляў па Сінгапуры перад самітам з Трампам і нават зрабіў сэлфі з кіраўніком МЗС краіны ФОТА

11.06.2018 / 23:19

Nashaniva.com

Лідар КНДР Кім Чэн Ын пагуляў па Сінгапуры напярэдадні перамоваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

#Jalanjalan #guesswhwere? pic.twitter.com/oVOk8UuqlC

— Vivian Balakrishnan (@VivianBala) 11 июня 2018 г.

Кіраўнік МЗС Сінгапура Вівіан Балакрышнан апублікаваў сэлфі з Кімам з хэштэгам #jalanjalan, які, як піша CNN, азначае па-малайску «прагулка».

Як паведамляе тэлеканал, увечары 11 чэрвеня, журналісты ўбачылі Кіма ў гатэлі Marina Bay Sands, які лічыцца «мекай забаў» у Сінгапуры. Затым яго бачылі ў суправаджэнні аховы.

Сустрэча Кім Чэн Ына і Трампа павінна адбыцца ў ноч на аўторак а 4-й па мінскім часе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула