БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку сацыяльная работніца скрала ў пенсіянеркі залатыя ўпрыгажэнні, каб расплаціцца за крэдыты

11.06.2018 / 19:00

Nashaniva.com

У Наваполацку сацыяльная работніца скрала ў пенсіянеркі залатыя ўпрыгажэнні, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

З заявай у міліцыю звярнулася 82-гадовая жанчына, у якой пры невядомых абставінах з лютага па май з кватэры зніклі шэсць залатых упрыгажэнняў. Праваахоўнікі высветлілі, што да гісторыі мае дачыненне сацыяльная работніца, якая наведвала пенсіянерку і бачыла, дзе тая захоўвае каштоўнасці.

Скрадзеныя кольцы жанчына 1991 года нараджэння потым па сваім пашпарце здавала ў ламбард, а за атрыманыя грошы разлічвалася па крэдытах.

Супраць яе распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 КК Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула