БЕЛ Ł РУС

Рэстаран «Паедзем паядзім» ля Курапат пустуе, ніхто туды не прыязджае. А хто спыняецца, з тым працуюць пратэстоўцы

8.06.2018 / 22:44

СГ

Жыхары Мінска працягваюць пікетаваць рэстаран «Паедзем паядзім», што адкрылі каля Курапат. Яны патрабуюць ад уласнікаў комплексу закрыць яго і або перанесці ў іншае месца, або перапрафіляваць.

Актывісты інфармуюць кіроўцаў машын, якія пад'язджаюць да рэстарана, пра Курапаты. Зрэшты, ахвотных пад'есці там і так амаль няма. Усе гэтыя дні аб'ект грамадскага харчавання прастаяў пусты.

8 чэрвеня на дзве гадзіны затрымалі пратэстоўца Дзяніса Урбановіча. Яго даставілі ў пастарунак у Бараўляны, пасля чаго адпусцілі і ён далучыўся да сяброў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула