БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску бацька скраў у 7-гадовага сына скарбонку з грашыма і атрымаў 2 гады «хіміі»

4.06.2018 / 18:21

Nashaniva.com

У пачатку сакавіка 34-гадовы беспрацоўны бабруйчанін разбіў скарбонку і скраў грошы ў свайго сямігадовага сына, які паспеў сабраць 20 даляраў, 300 расійскіх рублёў і 56 беларускіх рублёў. Грошы, якія хлопчык збіраў на летні адпачынак, мужчына змарнаваў на спіртное.

— Суд прызнаў мужчыну вінаватым у таемным выкраданні маёмасці (крадзяжы), якое было здзейснена паўторна. Яго прысудзілі да абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады,

распавяла «Камсамолцы» старшы памочнік пракурора горада Бабруйска Наталля Лосева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула