БЕЛ Ł РУС

У Мінску пройдзе Дзень квасу

30.05.2018 / 18:10

Nashaniva.com

Піваварная кампанія «Аліварыя» правядзе 3 чэрвеня ў Мінску фестываль «Дзень квасу». Ён адбудзецца ў парку забаў Dreamland.

Наведвальнікі змогуць узяць удзел у бясплатнай дэгустацыі фірмовага квасу «Аліварскі», а таксама ў майстар-класе па падрыхтоўцы халадніку на яго аснове. Шэф-кухар раскажа, як правільна падабраць інгрэдыенты і ў якіх прапорцыях іх змяшаць, каб летняя страва атрымалася смачнай і карыснай.

Таксама госці фестывалю змогуць згуляць у актыўныя і настольныя гульні, паслухаць музыку і зрабіць яркія здымкі ў святочнай фотазоне. Для дзяцей будзе працаваць вераўчаны гарадок і вялікая гульнявая пляцоўка.

«Дзень квасу» адбудзецца 3 чэрвеня з 12:00 да 16:00 у парку забаў Dreamland (вул. Арлоўская, 80). Уваход вольны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула