БЕЛ Ł РУС

Расійскія пранкеры Ваван і Лексус разыгралі кіраўніка брытанскага МЗС Джонсана АЎДЫЯ

24.05.2018 / 21:23

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Барыс Джонсан гутарыў пра міжнародныя адносіны і грубую паэзію з расійскім пранкерам, які прадставіўся прэм'ер-міністрам Арменіі, паведамляе Reuters.

У 18-хвіліннай размове Джонсан абмяркоўваў адносіны з Расіяй, ядзерную здзелку Ірана і сірыйскую вайну.

Прадстаўнікі ўладаў Вялікабрытаніі пацвердзілі, што Джонсана падманулі.

Расійскі пранкер, які прадставіўся новым прэм'ерам Арменіі Ніколам Пашынянам, сказаў, што збіраецца сустрэцца з Пуціным і папрасіў парады ў Джонсана.

Пазней Джонсан сказаў, што хацеў бы прыехаць у Арменію.

Праз нейкі час Джонсан зразумеў, што яго разыгралі, і перастаў адказваць на пытанні пранкераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула