БЕЛ Ł РУС

Намеснік міністра транспарту Шышко звольнены за парушэнне закона аб дзяржаўнай службе

24.05.2018 / 16:54

Nashaniva.com

Аляксандр Шышко вызвалены з пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый, паведаміла БелТА. З пастановы Савета Міністраў вынікае, што Аляксандр Шышко вызвалены з пасады ў сувязі з невыкананнем абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай.

Нагадаем, не так даўно Алекснадр Лукашэнка выказаў абурэнне станам спраў у Мінтрансе і заявіў, што міністэрства знаходзіцца ў цэнтры ўвагі праваахоўных органаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула