Сёння ў Будславе — канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга
Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе будуць прысвечаныя 20-годдзю каранацыі абраза Маці Божай.
У межах падрыхтоўкі да гэтых урачыстасцей па ініцыятыве Мядзельскага райвыканкама сёння, 11 мая, у Нацыянальным санктуарыі пройдзе канцэрт аркестра Міхаіла Фінберга з праграмай «Духоўныя вяршыні беларускай музыкі». Пачатак у 15.00.
У праграме — творы Моцарта, Манюшкі, Рагачэўскага, М.К. Агінскага і інш. Вядучая канцэрта — доктар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.