БЕЛ Ł РУС

Супраць дырэктара ЖКГ Маскоўскага раёна Мінска была распачата крымінальная справа

3.05.2018 / 18:51

Nashaniva.com

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска завяла крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара КУП «Жыллёвая камунальная гаспадарка №1 Маскоўскага раёна г.Мінска».

Дырэктар прадпрыемства ў верасні 2016 года падпісаў даведку аб кошце выкананых работ па капітальным рамонце даху і фасада жылога дома, якая ўтрымлівала недакладныя звесткі.

У выніку галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў па Мінску выплаціла падраднай арганізацыі сродкі за фактычна нявыкананую працу.

Сваімі дзеяннямі кіраўнік нанёс шкоду на суму 112 тысяч рублёў.

Крымінальная справа распачата па ч. 3 арт. 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула