БЕЛ Ł РУС

Праект «Чытаем сваё. Класіка» ладзіць чарговую сустрэчу: разбяромся, што такое каханне, а што такое любоў

24.04.2018 / 10:43

Nashaniva.com

Крохкая радасць хвілін і дыханне шчаслівага дня — гэта не ўсё, з чаго складаюцца хмельныя травы Яўгеніі Янішчыц. Паламяныя санеты Янкі Сіпакова і актавы з бясконцым радыусам Анатоля Грачанікава. Калядная варажба Максіма Багдановіча і вясенняя вёска Пімена Панчанкі… Што каханне? Што любоў?

Уся палітра пяшчотных пачуццяў беларускай класікі ў вершах, прызнаннях і расповедах.

Вядоўца — Ганна Севярынец.

Запрошаныя госці:

Святлана Шырвель
Людміла Паўлікава-Хейдарава
Аксана Спрынчан
Яраш і Альжбета Малішэўскія

Гэтым разам сустракаемся 27 красавіка ў 17:30 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула