БЕЛ Ł РУС

Полацкія чыноўнікі закупілі для суботніка сабе і Качанавай польскія курткі па $50 ФОТЫ

21.04.2018 / 14:36

БЮ

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава брала ўдзел у суботніку на тэрыторыі каля Сафійскага сабора. Яна высаджвала туі.

Для гэтай працы ёй і полацкім чыноўнікам закупілі рабочыя курткі.

Гэта мадэль Lahti Pro L40406 ад польскага вытворцы. На сайце кампаніі такія курткі прадаюцца па акцыі і каштуюць 160 злотых ($47 у эквіваленце). Калі ж полацкія чыноўнікі змаглі вярнуць «ваты», цана магла апусціцца прыблізна да $40.

Адзначым, што ў Беларусі ёсць свае вытворцы рабочага адзення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула