БЕЛ Ł РУС

У Гомелі злавілі па гарачых слядах рабаўніка ювелірнай крамы

16.04.2018 / 12:51

Nashaniva.com

Рабаванне ювелірнай крамы, здзейсненае 15 красавіка ў Гомелі па вуліцы Перамогі, раскрыта па гарачых слядах, паведамілі БелТА ва УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Невядомы мужчына ў капюшоне і сонцаахоўных акулярах выкраў з вітрыны крамы 17 залатых ланцужкоў рознага пляцення агульнай вагой 335,25 г на суму Br49 102.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РАУС Гомеля затрымалі беспрацоўнага гамельчука 1998 года нараджэння. Падчас ператрусу ў яго дома выкрадзеныя рэчы знайшлі пад ваннай.

Распачатая крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула