БЕЛ Ł РУС

У Віцебску «Фальксваген» урэзаўся ў дрэва і знёс святлафор: кіроўца загінуў

9.04.2018 / 10:59

Nashaniva.com

Смяротная аварыя адбылася раніцай 8 красавіка. 43-гадовы кіроўца «Фольксваген» рухаўся па вуліцы Праўды. У нейкі момант ён выехаў на сустрэчную паласу, пасля чаго апынуўся за межамі дарогі, дзе аўтамабіль урэзаўся ў дрэва, а затым у стойку святлафора, піша Tut.by.

У выніку ДТЗ кіроўца ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Мяркуецца, што мужчыну стала дрэнна за рулём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула