У Інданезіі вылавілі рыбу з чалавечымі зубамі ФОТА
Дзіўную рыбу вылавіў школьны настаўнік у інданезійскай правінцыі Заходняе Папуа.
На фота, апублікаваных брытанскім выданнем The Sun, бачна, як рыбакі дэманструюць незвычайную пашчу рыбы з плоскімі і белымі, як у чалавека, зубамі.
Рыбу вырашылі замарозіць для далейшых даследаванняў і дэманстрацыі турыстам.