БЕЛ Ł РУС

Галоўны бухгалтар ў фірме Столінскага раёна скрала больш за 50 тысяч рублёў

26.03.2018 / 18:36

Nashaniva.com

Жыхарка Столінскага раёна, 1976 года нараджэння, працуючы на пасадзе галоўнага бухгалтара ў адной з арганізацый раёна, выкарыстоўваючы сістэму электронных плацяжоў, скрала ў сваёй фірмы больш за 50 тысяч рублёў, паведамляе Следчы камітэт.

Падазраваная ажыццяўляла пераводы грашовых сродкаў у выглядзе завышанай заработнай платы і расходаў на гаспадарчыя патрэбы, якія не былі прадугледжаны дакументамі прадпрыемства, на свой асабісты рахунак.

Столінскім РАСК у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч. 4 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі. Падазроная затрымана і ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула