БЕЛ Ł РУС

72-гадовую Ніну Багінскую пратрымалі ў РУУСе дзевяць гадзін

25.03.2018 / 23:54

Nashaniva.com

Ніна Багінская.

Удзельнікі мітынгу-канцэрту каля Опернага тэатра так і не ўбачылі Ніну Багінскую, нязломную ўдзельніцу многіх апазіцыйных акцый. Спадарыня Ніна заўсёды прыходзіць з узнятым бел-чырвона-белым сцягам.

Як паведаміла сустаршыня руху «Разам» Алена Талстая, 72-гадовую Багінскую дзевяць гадзін пратрымалі ў міліцыі.

«Спадарыня Ніна Багінская ўжо дома. Яе затрымалі ля пад'езда яе дома ў 10:30, яна збіралася на дыктоўку ў ТБМ. Трымалі ў Партызанскім РУУСе асобна ад усіх, у кабінеце на трэцім паверсе. Выпусцілі толькі ў 19:30.

Яна прыйшла на малітву ля Чырвонага Касцёла і стаяла там са сцягам цэлую гадзіну, на віду ў вернікаў, што выходзілі з імшы. Шкадавала толькі, што не патрапіла на Свята.

Свой расповед сп. Ніна скончыла воклічам «Жыве Беларусь!», — напісала Алена Талстая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула