БЕЛ Ł РУС

Двух работнікаў, якія апынуліся пад заваламі ў шахце «Беларуськалія», пакуль не знайшлі

10.03.2018 / 09:25

Nashaniva.com

МНС працягвае пошукава-выратавальныя работы на «Беларуськаліі», паведамляе Twitter міністэрства.

«Дадатковай інфармацыі па інцыдэнце на «Беларуськаліі» няма. Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што ў пятніцу ў 18:30 у рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» адбылося надзвычайнае здарэнне. Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай выпрацоўкі абвалілася парода з выкідам газу і солі.

Пад заваламі ў шахце апынуліся двое рабочых, экіпаж праходчага камбайна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула