БЕЛ Ł РУС

30 кіламетраў ад Беларусі: стала вядома дата візіту Папы Францішка ў Вільню ў гэтым годзе

9.03.2018 / 15:54

Nashaniva.com

Ён наведае Вострую Браму.

Папа Францішак наведае краіны Балтыі з 22 па 25 верасня 2018 года. Распачне сваё падарожжа Пантыфік з Літвы.

Як стала вядома Catholic.by, 22 і 23 верасня ён наведае Вільню і Каўнас. Дзяржаўны візіт пачнецца ў Вільні 22 верасня сустрэчай з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце.

Пасля гэтага кіраўнікі Літвы і Ватыкана на плошчы С.Даўкантаса вітаюць жыхароў краіны, найвышэйшае кіраўніцтва, дыпламатаў, прадстаўнікоў акадэмічнай і грамадзянскай супольнасці. Папа Рымскі наведае касцёл Вострай Брамы, а таксама Музей генацыду. 23 верасня ён адслужыць імшу ў Каўнасе.

У другой частцы візіту Пантыфік наведае Рыгу і Аглону, а таксама Талін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула