БЕЛ Ł РУС

З-за моцных маразоў за гэтыя дні, па папярэдніх дадзеных, памерлі тры чалавекі

26.02.2018 / 21:31

Nashaniva.com

З суботы, 24 лютага, калі ў краіне пачаліся моцныя маразы, па папярэдніх дадзеных, ад пераахаладжэння памерлі тры чалавекі, паведамляе Tut.by.

Спецыялісты звяртаюць увагу: дадзеныя — папярэднія, сапраўдную прычыну смерці высветліць судмедэкспертыза.

Па статыстыцы з 11 снежня па краіне ад пераахаладжэння памерлі 17 чалавек. Гэта выпадкі, пацверджаныя судмедэкспертызай.

Таксама за мінулы тыдзень ад халадовых і галалёдных траўмаў пацярпелі 860 чалавек, з іх шпіталізавалі 127 чалавек. З ліку тых, хто звярнуўся, паслізнуўся і атрымаў траўму, — 817 чалавек, халадовую атрымалі 43 чалавекі.

У Рэспубліканскім цэнтры экстранай медыцынскай дапамогі адзначаюць, што прыкладна 60% тых, хто звярнуўся па дапамогу зрабілі гэта з суботы, 24 лютага, калі ў краіне ўсталяваліся моцныя маразы.

МНС у моцныя маразы просіць захоўваць наступныя рэкамендацыі:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула