У Кобрыне затрыманы падазраваны ў нападзе з нажом на мужа і жонку
Ім аказаўся 19-гадовы жыхар Пінска — навучэнец адной з навучальных устаноў Кобрына. Ён затрыманы, у яго канфіскаваны нож. З падазраваным працуюць праваахоўнікі. Абставіны і матыў злачынства высвятляюцца
Як паведамлялася, 11 лютага каля 20.20 у Кобрыне невядомы напаў з нажом на мужа і жонку — 39-гадовага мясцовага жыхара і яго 31-гадовую жонку, грамадзянку Украіны. З пранікальнымі нажавымі раненнямі розных частак цела пацярпелых даставілі ў бальніцу. Праз гадзіну жанчына памерла. Яе муж знаходзіцца на лячэнні.