БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Беражкоў сышоў з «Советской Белоруссіі»

7.02.2018 / 16:00

ЗП

Былы галоўны рэдактар газеты «Прессбол», а таксама генеральны менеджар хакейнага мінскага «Дынама» Уладзімір Беражкоў больш не адказвае за развіццё інтэрнэт-праектаў у холдынгу «Советская Белоруссія».

Уладзімір Беражкоў пацвердзіў свой сыход у гутарцы з карэспандэнтам «НН».

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка змяніў галоўнага рэдактара «Советской Белоруссіі». Замест Паўла Якубовіча ім стаў Дзмітрый Жук. Магчыма, развод Беражкова з «СБ» звязаны акурат з гэтай кадравай перастаноўкай.

У «СБ» Беражкоў папрацаваў усяго тры месяцы. Навіна пра яго прызначэнне з'явілася 7 лістапада.

Па-ранейшаму Беражкову належыць 51% у статутным фондзе «Прессбола».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула