Мінчуку так спадабаўся чужы сабака, што ён яго скраў ФОТА
Своеасаблівы падарунак на Новы год зрабіў сабе жыхар Мінска. Мужчына скраў чужога тэр’ера, які даўно яму падабаўся.
30 снежня гаспадар тэр’ера пайшоў у краму, сабаку прывязаў на вуліцы. Калі выйшаў, то тэр’ера ўжо не было. Ён звярнуўся ў міліцыю, злодзея неўзабаве знайшлі.
Высветлілася, што 27-гадовы мужчына, які жыве нездалёк, даўно прыкмеціў сабаку. І 30 снежня вырашыў усё ж забраць яго сабе. Цяпер мужчыну пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, мінчука ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, таксама за крадзеж.
«У гэтай нестандартнай сітуацыі гаспадару пашанцавала, што зламыснік пражываў у дадзеным раёне — тэрыторыя пошуку звузілася. Таксама пашанцавала, што сабаку мужчына пакінуў сабе, ня маючы намеру прадаць ці падарыць каму-небудзь. Таму раю быць больш уважлівымі да сваіх чацвераногіх сяброў, каб пазбегнуць непрыемных момантаў», — распавёў старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС Мінска Аляксей Петракоў.