БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне праваліўся пад лёд і патануў 13-гадовы хлопчык

13.01.2018 / 09:19

Трагедыя здарылася каля 17 гадзін 12 студзеня ў пасёлку Крынічны Мазырскага раёна — там пад лёд мясцовага вадаёма праваліўся 13-гадовы школьнік.

Ён гуляў разам з сябрам і вырашыў выпрабаваць таўшчыню лёду. Наступіў на яго, зрабіў некалькі крокаў — і праваліўся. Сябра спрабаваў дастаць яго, але не здолеў, піша УУС Гомельскага аблвыканкама.

Ратавальнікі дасталі цела і канстатавалі смерць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула