БЕЛ Ł РУС

У расійскім сяле выпусцілі алей з этыкеткай цалкам па-беларуску ФОТАФАКТ

11.01.2018 / 22:50

Nashaniva.com

У крамах Гомеля ў продажы з'явіўся алей з этыкеткай, аформленай цалкам па-беларуску, піша kp.by.

Цікава, што «Алей сланечнікавы вышэйшага гатунку» выпусцілі не ў Беларусі, а ў Расіі. Вытворца — прыватнае прадпрыемства ў сяле Верхняя Хава Варонежскай вобласці.

Прадпрыемства прадае алей і з іншымі назвамі. А «сланечнікавы алей», мяркуючы па ўсім, выпушчаны адмыслова для экспарту ў Беларусь.

«Выгадна і смачна» — гаворыцца на этыкетцы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула