БЕЛ Ł РУС

У наступным годзе выпуск пладова-ягадных вінаў павялічаць на 80%

22.12.2017 / 11:32

Nashaniva.com

Савет міністраў вызначыў квоту на вытворчасць у 2018 годзе алкагольнай прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі.

Самыя папулярныя напоі:

  1. Гарэлка і лікёра-гарэлачныя вырабы — 11,7 мільёна дэкалітраў.
  2. Пладовыя віны — 7,7 мільёна дэкалітраў.
  3. Вінаградныя віны — 4 мільёны дэкалітраў. 
  4. Фруктова-ягадныя віны — 2,4 мільёна дэкалітраў.
  5. Савецкае шампанскае і іншыя пеністыя віны — 1,7 мільёна дэкалітраў.

Найбольш выраслі квоты на фруктова-ягадныя віны (на 80%). На 55% будзе выраблена больш рому.

А вось квоты на фруктовую і вінаградную гарэлку зменшыліся на 50—55%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула