БЕЛ Ł РУС

Селекцыя ці вычварэнства: бельгійскі сіні бык

8.12.2017 / 22:14

nn.by

а вы як лічыце?

Тона ялавічыны на чатырох нагах. Як гэта можа выглядаць? Адказ на гэта далі бельгійскія селекцыянеры шляхам вывядзення ненармальна вялікага прадстаўніка Bos taurus taurus, то бок каровы хатняй.

Як і ва ўсіх рэкордных дасягненняў, у гэтага таксама ёсць адваротны бок. Да дарослага стану дажывае далёка не кожнае цяля — праз недаразвіццё ўнутраных органаў, сціснутых цягліцавай масаю — і праз тое, што сэрца не вытрымлівае прапампоўвання крыві праз такое вялікае цела.

Парода з'явілася ў выніку мутацыі ў гене, які адказвае за кадаванне бялку міястатыну. У звычайных кароў ён адказвае за затрыманне росту цягліцаў. У бельгійскага сіняга гэты механізм адключаны — і таму рост цягліцавай масы не спыняецца ажно да смерці жывёлы.

Ужо ва ўзросце цяляці ў гэтай пароды занадта вялікі язык, які не дае ім нармальна харчавацца матчыным малаком, і таму іх даводзіцца пераводзіць на штучнае кармленне.

Абаронцы жывёлаў радыкальна супраць далейшага культывавання гэтай пароды, а вось фермеры і ўдзельнікі сельскагаспадарчых выстаў — у захапленні ад яе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула